Гомель культура Гомель

«МОВА» Гомеля: яшчэ адна незвычайная інсталяцыя з’явіцца каля філфака ГДУ

Каля Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны завяршаецца ўсталёўка арт-інсталяцыі са скульптур-літар, якія разам утвараюць слова «МОВА».

Гэта шосты з серыі такіх аб’ектаў, што за апошнія некалькі месяцаў кампанія А1 усталявала ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі сумесна з ініцыятывай «Веліч роднай мовы». Вясной першая такая інсталяцыя з’явілася ў Гомелі на вуліцы Кірава, 32а – побач з Інстытутам механікі металапалімерных сістэм.

DMCA