Белоруссия Беларусь Белоруссия

Міністар замежных спраў Літвы сустрэўся з жонкай Алеся Бяляцкага

Натальля Пінчук, жонка зьняволенага ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, у Вільні праводзіць сустрэчы з уладамі, палітыкамі, беларускай дыяспарай, унівэрсытэцкай супольнасьцю і мас-мэдыя Літвы.Натальля Пінчук паведаміла «Радыё Свабода», што мэта сустрэчаў у Літве, як і ранейшага візыту ў Польшчу, — нагадваць пра беларускія праблемы грамадзтву і элітам, дамаўляцца аб шляхах падтрымкі беларускіх палітвязьняў, абмеркаваць, што могуць для іх вызваленьня рабіць дэмакратычныя краіны.27 сакавіка Натальля Пінчук найперш падзякавала міністру замежных спраў Літвы Габрыелюсу Ландсбергісу за тое, што літоўская дзяржава ўжо зрабіла і робіць:«Дзякую за салідарнасьць зь беларускім народам у барацьбе за свабоду і незалежнасьць, за права быць беларусамі, за салідарнасьць з тысячамі палітычных вязьняў і дзясяткамі тысяч рэпрэсаваных».Натальля гаварыла пра патрэбы мэдычнай і іншай гуманітарнай дапамогі для палітвязьняў, іхных сем’яў, пра дамаганьне таго, каб зьняволеных у беларускіх турмах маглі наведваць прынамсі сьвятары.Таксама яна гаварыла аб патрэбе працягваць візавую і іншую дапамогу для беларусаў, якія мусілі зьехаць з сваёй краіны, ратуючыся ад палітычнага перасьледу.Жонка Алеся Бяляцкага сказала міністру, што важна і надалей адрозьніваць беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі, а Беларусь — ад Расеі, што беларусам глыбока чужыя імпэрскія інтарэсы і яны хочуць адчуваць, што дэмакратычны сьвет не адгарадзіўся ад іх і не прыроўнівае да рэжымаў-агрэсараў.Міністар Ландсбергіс сказаў у адказ, што пазыцыя Літвы — аддзяляць беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі, а Беларусь — ад Расеі.«Мы спадзяёмся, што беларускі народ верне сваё сувэрэннае права і будзе на вольных выбарах вырашаць, хто мае права гаварыць ад яго імя.

DMCA