Белоруссия закон самит Беларусь Белоруссия

Марына Адамовіч: Усё хутка павінна памяняцца

Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, якому прысудзілі 14 гадоў у калоніі асаблівага рэжыма, распавяла блогу «Отражение» пра сустрэчу з мужам.— Я ўжо даволі даўно знаходжуся ва ўзрушаным стане: гэта адбывалася не з-за прысуду, а з-за чакання сустрэчы і няпэўнасці, ці здолею я пабачыць Мікалая.

Усё гэтыя паўтары гады я пісала бясконцыя заявы на спатканне і атрымлівала бясконцыя адмовы. Мне здаецца, што да сапраўдных злачынцаў (я называю іх «класава блізкія») ставяцца нашмат лепш.Што тычыцца прысуду, не столькі ён выклікаў маю напружанасць, колькі пытанне, ці здолею я пабачыць свайго мужа.

DMCA