Белоруссия самит мозг Дом и интерьер Белоруссия

«Лукашенка памёр і ўсе на вуліцы пілі шампанскае»

«Радыё Свабода» даведаліся, што сьніцца беларусам на волі, у турме, у эміграцыі. Псыхоляг расказала, што значыць такі спосаб перажываньня рэальнасьці.«Уварваліся іншаплянэтнікі ў міліцэйскай форме»Беларуска Вольга (рэдакцыя не раскрывае поўных імёнаў суразмоўцаў зь меркаваньняў іх бясьпекі), якая знаходзіцца ў Беларусі, мела шмат дачыненьняў зь людзьмі, якія пацярпелі пасьля катаваньняў за апошнія паўтара года, бачыла фізычныя і псыхалягічныя траўмы.

Яе саму таксама ненадоўга затрымлівалі. Жанчыне паставілі дыягназ «трывожны разлад», яна п’е антыдэпрэсанты.Вольга расказвае, што ёй пастаянна сьніцца Апакаліпсіс з зомбі і людзьмі, або ўварваньне іншаплянэтнікаў у вайсковай або міліцэйскай форме.

DMCA