Белоруссия Гомель общество школы Беларусь Белоруссия Гомель

Кожны жыхар Беларусi можа выслаць свае успамiны для народнага летапiсу Вялікай Айчыннай вайны

У мэтах увекавечання і захавання памяці пакалення пераможцаў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выступіла з ініцыятывай усебеларускай акцыі, паводле якой была выдадзена кніга «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!» У другую яе частку ўвайшлі і два артыкулы журналіста «В» Дзмітрыя ЧАРНЯЎСКАГА з яго аўтарскага праекта «Оружие Победы».  Яны расказваюць аб франтавым лёсе двух ветэранаў з Гомеля – зянітчыка Уладзіміра Шляйцава і камандзіра зброевага разліку 45-мм гарматы Пятра Кушнярова.

Нарысы журналіста гарадской газеты былі адабраны для 450-старонкавага выдання сярод соцен матэрыялаў, дасланных аўтарамі з ўсёй Беларусі. – Акцыя доўгая, збор матэрыялаў працягваецца.

DMCA