Здоровье и красота дети и родители

Каляды-2022: не «вясёлых свят», а веры і вызвалення

Сёння не ўсе маюць магчымасць абняць свайго тату ці маму. Сёння не ўсе маюць магчымасць памаліцца ў царкве ці касцёле. Сёння не ўсе нашы суседзі-ўкраінцы маюць нават святло ў доме, не кажучы пра куццю. Не вясёлыя ў гэтым годзе Каляды.

Але няхай усім дзецям будзе трохі радасці. Няхай усім вернікам дадасца веры. Няхай і кожны дзень гэтых невясёлых свят набліжае перамогу Украіны і нашай роднай Беларусі над ірадамі, набліжае вяртанне татаў і мам, каб святло і куцця вярнуліся ў кожную хату.

DMCA