Белоруссия самит Беларусь Дом и интерьер Белоруссия

Івонка Сурвілла: Ёсць мажлівасць стварэння Беларускай Амэрыкі і Беларускай Канады

Charter97.org публікуе зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы на 34-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі:— Дарагія мае сябры, беларусы Паўночнай Амэрыкі!Вітаю вас ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі з гэтай чарговай сустрэчай беларусаў Паўночнай Амэрыкі!Ад 1952 году беларусы ЗША і Канады што два гады зьбіраюцца, каб разам выказаць сваю любоў да паняволенай Бацькаўшчыны ды паўтарыць яшчэ раз сваю вернасьць ідэалам 25 сакавіка.

Кожны раз абавязкава выказвалі надзею, што вернемся ў Беларусь, бо-ж як і кожная імпэрыя, разваліцца і савецкая турма народаў, якая дзяржыць наш народ у няволі.У пачатку 90-х гадоў з радасьцяй адзначалі адраджэньне незалежнай беларускай дзяржавы.Пасьля стагодзьдзя змаганьня за волю мы кінуліся памагаць нашаму народу на Бацькаўшчыне стаць на ногі пасьля доўгіх гадоў няволі.

DMCA