Івонка Сурвіла: Мы годныя сыны і дочкі нашых Слуцкіх герояў
Івонка Сурвіла зьвярнулася да суайчыньнікаў, паведамляе «Радыё Свабода».«Бязьмежна ганаруся маім народам, які ў лістападзе 1920-га году ўзяў зброю ў рукі, каб бараніць сваю зямлю ад чужой навалы, – піша Івонка Сурвіла. – Тады яшчэ перад дзясяткамі гадоў прамываньня мазгоў прапагандай савецкай улады, народ наш адчуваў сябе гаспадаром свайго краю і ведаў цану свабоды.
Першае войска БНР – 10 000 случчакоў – не пашкадавала свайго жыцьця, каб бараніць Бацькаўшчыну».Старшыня Рады БНР заўважае, што беларускі народ ізноў апынуўся пад пагрозай чужой няволі, «але гэтым разам чужакам памагаюць свае «паліцаі» на чале з узурпатарам улады.
charter97.org