Белоруссия Беларусь Белоруссия

Івонка Сурвіла: Давайце выйдзем шчыльнымі радамі, як выйшлі нашыя браты-ўкраінцы

Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з нагоды 104-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР, перадае «Радыё Свабода».«Aд імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі хачу павіншаваць вас з Днём Волі, угодкамі таго слаўнага 25 сакавіка, калі наш народ абвясьціў пасьля больш стагодзьдзя няволі, што ён «скінуў апошняе ярмо дзяржаўнай залежнасьці», — гаворыцца ў звароце.Івонка Сурвіла прыгадала аднаўленьне незалежнасьці на пачатку 1990-х: «Пасьля таго як бальшавікі зноў адабралі ў нас нашую дзяржаву, мы 70 гадоў змагаліся, каб яе аднавіць.

І мы аднавілі яе!!! 25 жніўня 1991 году была абвешчаная незалежнасьць Рэспублікі Беларусь».«На жаль, былы «прэзыдэнт» Аляксандар Лукашэнка зноў уцягнуў наш край у няволю.

DMCA