Беларусь

Івонка Сурвіла — беларусам: З Божай помаччу вы пазбавіце ўзурпатара ўлады

Івонка Сурвіла выступіла са зваротам да беларускага народу. «Радыё Свабода» апублікавала ягоны тэкст.«Напярэдадні сьвята Боскага Нараджэньня і надыходзячага Новага году зьвяртаюся да вас, мае дарагія сябры, каб сказаць вам, як я моцна ганаруся вамі, і з глыбіні сэрца пажадаць вам добрага, памыснага і здаровага 2021 году, — гаворыцца ў звароце. — Дзякуючы вашаму гераізму і вашай годнасьці здабылі вы для Беларусі ў гэтым 2020 годзе спэцыяльнае месца ў сэрцах добразычлівых людзей усяго сьвету.

Удзячная кожнаму з вас, хаця і баліць сэрца дзела пакутаў, якія вам прышлося перанесьці.Ваш уздым мне моцна дапамог перажыць асабістую бяду, якая мяне напаткала ў красавіку гэтага году — страту дачкі.

DMCA