Беларусь нео

Івонка Сурвіла — беларусам: Вашая салідарнасьць, гераізм, любоў да свае Бацькаўшчыны перамогуць рэжым

Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў у сувязі з гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці БНР.«Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі вітаю вас з угодкамі таго слаўнага дня, калі наш народ стварыў, пасьля доўгае няволі, сваю першую мадэрную незалежную дзяржаву, Беларускую Народную Рэспубліку, — пачынае свой зварот старшыня Рады БНР. — Прысьвячаю свой сёлетні зварот героям, якія выйшлі пасьля жнівеньскіх «выбараў» сотнямі тысяч на вуліцы нашых гарадоў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, і ўсім беларусам замежжа, якія падтрымалі іх у змаганьні за праўду і людзкую годнасьць, адабраныя ў іх 26 гадоў таму здраднікам на службе суседняй імпэрыі».«Хачу сказаць усім вам, мае дарагія сябры, як моцна ганаруся вамі.

DMCA