Івонка Сурвіла: Беларусь страціла вялікага і добрага чалавека
Івонка Сурвіла прыгадвае Станіслава Шушкевіча, паведамляе «Радыё Свабода».«Зь вялізарным сумам даведалася пра сьмерць вялікага чалавека, добразычлівага, ветлівага, першага старшыні незалежнай Беларусі доктара Станіслава Шушкевіча, — кажа Івонка Сурвіла. — Мела гонар ведаць яго трыццаць гадоў.
Апошні раз бачыліся на пахаваньні ў Вільні Кастуся Каліноўскага ў 2019 годзе.Між маіх лепшых успамінаў — «Беларускі тыдзень» у амэрыканскім унівэрсытэце Wartburg College, арганізаваным Цэнтрам беларускіх дасьледаваньняў у Амэрыцы, дзе мы разам прадстаўлялі Беларусь.Хачу сёньня выказаць глыбокае спачуваньне спадарыні Ірыне і ўсяму беларускаму народу з прычыны страты такога вялікага і добрага чалавека.
charter97.org