дети и родители кулинария Дом и интерьер

Ісус-немаўлятка, прыйдзі да нас!

Бары Шпатакавай, у арандаванай віле жыла сям’я доктара Нэпавіма. Ён трымаў прыватную фельчарскую практыку па скурных хваробах, пашыраў асвету, змагаючыся з полавымі захворваннямі, што густа рассеяліся па краі, нават наведваў мясцовыя школы з рагатлівымі прышчавымі падлеткамі, а таксама праводзіў прыёмы ў гарадской бальніцы і рукамі ды нагамі адхрышчваўся ад удзелу ў муніцыпальнай палітыцы, бо на інтрыгі ніякія тэрмометры, пігулкі, прамыванні, клісціры і дакладныя метады не дзейнічаюць, у інтрыгах жыве хаос і нелагічнасць, і яшчэ злая воля, а доктар Нэпавім быў выключна практычны чалавек.

Гэткі чарсцвяк без фантазіі. Што можна было памераць, узважыць, прамацаць, прасвяціць рэнтгенам, абследаваць у лабараторыі — тое мела вагу.

DMCA