Белоруссия Беларусь Белоруссия

«Хросная» Алеся Пушкіна зьвярнулася да ўраду Швэцыі

Каміла Хансэн, дэпутатка швэдзкага парлямэнту ад партыі «Зялёных», якая была сымбалічнай «хроснай» палітвязьня Алеся Пушкіна і адмыслова апекавалася ім за кратамі, адказала на пытаньні «Радыё Свабода» з нагоды сьмерці зьняволенага мастака.Каміла Хансэн выказала спачуваньні родным і блізкім Алеся Пушкіна, а таксама «ўсім беларусам, якія змагаюцца за свабодную і дэмакратычную Беларусь, рэалізуючы свае асноўныя правы чалавека».Яна адзначыла, што пісала Алесю Пушкіну лісты ў турму, але ніколі не атрымлівала адказу і «ніякіх прыкметаў таго, што яны былі атрыманыя».«Цяпер трэба зрабіць так, каб больш ніхто не паміраў у турмах, каб усе палітвязьні былі вызваленыя і каб свабодная і дэмакратычная Беларусь стала рэальнасьцю.

Для парлямэнтароў быць сымбалічнымі хроснымі бацькамі — гэта адзін са спосабаў пашыраць веды пра сытуацыю ў Беларусі ў сваіх краінах і працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі», — сказала Каміла Хансэн.Швэдзкая дэпутатка расказала, што ў сувязі са сьмерцю Алеся Пушкіна і бягучай 53-й сэсіяй Рады ААН па правах чалавека яна даслала пісьмовы запыт ураду Швэцыі з пытаньнямі пра тое, якія канкрэтныя захады міністар замежных спраў Тобіяс Більстрэм і ўрад Швэцыі маюць намер зрабіць у бліжэйшай і доўгатэрміновай пэрспэктыве для выкананьня рэкамэндацый Спэцдакладчыка па правах чалавека ў Беларусі.Пісьмовы адказ на сваё пытаньне Каміла Хансэн мае атрымаць 27 ліпеня.

DMCA