«Хай свет Нованароджанага Езуса асвятляе наша жыццё і зменьвае яго да лепшага»
Віншаванне з нагоды Божага Нараджэння ад пробашча касцёла ў Бабруйску Андрэя Яркаўца:- Улюбёныя браты і сёстры! Набліжаецца Божае Нараджэнне.Трэба трываць у паставе чування і чакання, каб не праспаць і быць гатовымі выйсці насустрач надыходзячаму Збаўцы!Чалавек заўсёды чагосьці чакае.
Гэта можа быць заканчэнне школы ці працоўнага дня, нараджэння дзіцяці ці спакойнага вечара. Але так ці інакш, нават калі мы гэтага сабе не ўсведамляем, на працягу ўсяго свайго жыцця мы чакаем і рыхтуемся да асабістай сустрэчы з Богам, пасля нашай зямной вандроўкі.
charter97.org