Белоруссия Беларусь сад и огород Белоруссия

Гомельская паэтэса і празаік Ганна Атрошчанка пабывала ў гасцях у дзіцячым садзе № 161

Дзіцячы сад № 161 у Дзень роднай мовы сустракаў гасцей. Гомельская паэтэса і празаік, член Беларускага саюза журналістаў, саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Атрошчанка чытала дзяўчынкам і хлопчыкам свае вершы і слухала, як расказваюць яны.

Традыцыйную музычна-літаратурную гасцёўню “Гучы, наша родная мова!” у папярэднія гады наведвалі паэты Міхась Болсун, Галіна Рагавая, Вера Квяткоўская. Напярэдадні ў сярэдніх і старэйшых групах прайшлі тэматычныя заняткі “Наша родная мова”, конкурс малюнкаў “Паэзія вачамі дзяцей”, з бацькамі правялі гульнію “Перакладчыкі”.

DMCA