Белоруссия мозг Беларусь Белоруссия

«Ён жыве і гарыць Беларуссю»

Дзень палітвязня - 21 траўня, калі быў закатаваны Вітольд Ашурак. Шчыры ды адданы беларус. Вітольда мы будзем памятаць і шанаваць як героя, але сёння пра жывых, пiша чытачка сайту Charter97.org.Калі чытала кнігу Францішка Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ», мяне ахопліваў жах, няўжо гэта магчыма, гэтакімі ж эмоцыямі адгукалася мне і «Споведзь» Ларысы Геніюш.

Мне падавалася, што кожны з нас мусіць рабіць штодня ўчынак, каб ніколі больш гэта не вярнулася, не паўтарылася. Але, відаць, рабілі мала, дый не ўсе.І калі пасля выбараў па горадзе папаўзлі чуткі, бо інтэрнэту некалькі дзён не было, што ля муроў турмы на Акрэсціна чуюцца стогны, плач, воклічы аб дапамозе, мой мозг адмаўляўся ў гэта верыць. «Не можа быць, гэта шалёныя фантазіі».

DMCA