Белоруссия культура закон самит Беларусь Дом и интерьер Белоруссия

«Ён ведаў, як пад носам у КДБ стварыць штаб нацыянальнага адраджэння»

Міхась Скобла піша ў сваім фэйсбуку пра геніяльнага беларускага мастака Яўгена Куліка (1937—2002):—У маёй бібліятэцы ёсць кніга, якую я люблю браць у рукі не толькі для таго, каб перачытаць, але і яшчэ раз палюбавацца малюнкамі, пагладзіць «ціснутую» вокладку, нават панюхаць.

Кніга тая валодае нейкай невытлумачальнай энергетыкай, якая адчуваецца і праз вымалеваныя на скарынаўскі манер загалоўныя літары, і праз створаную ўявай мастака карту Вялікага Княства Літоўскага з архітэктурнымі помнікамі, і, зразумела, праз сам тэкст: «Неяк у Рыме пры сціжме людзей незлічонай / Сведкам відовішча быў я — бою быкоў на арэне…» Я маю на ўвазе «Песню пра зубра» (ёй сёлета — 500!) Міколы Гусоўскага ў мастацкім аздабленні Яўгена Куліка, якая выйшла ў свет у далёкім 1980 годзе.

DMCA