Белоруссия культура самит Беларусь Белоруссия

Ён насамрэч быў і рыцарам, і асветнікам, і тытанам

Адам Мальдзіс, апынуўшыся ў Радашковічах і пазнаёміўшыся з удавой Браніслава Тарашкевіча, аўтара першай граматыкі беларускай мовы, зразумеў, што няма ў Беларусі мясцін нецікавых і бедных на гісторыю, — проста мы часам не ведаем гэтую гісторыю.Гэта і перадвызначыла далейшы яго шлях: пройдзе час, і колішні малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры, стаўшы доктарам філалогіі і непераўзыдзеным даследчыкам беларускай культуры і літаратуры ХVІІ-ХІХ ст., створыць Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Фрацыска Скарыны і спрычыніцца да ўзнікнення Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.

Працуючы ў архівах Мінска і Вільнюса, Масквы і Пецярбурга, Львова і Кракава, Варшавы і Лондана, ён будзе старанна і карпатліва вяртаць у кантэкст беларускай гісторыі і культуры не толькі асобныя дакументы і імёны (у ліку якіх Міхал Клеафас Агінскі, Ігнат Дамейка, Станіслаў Манюшка, Казімір Сваяк), а цэлыя гістарычныя перыяды, нітуючы паміж сабой пакаленні, эпохі і культуры…Ён ва многім стане першапраходцам і вынаходнікам, арганізатарам і пачынальнікам.

DMCA