самит Беларусь

Дачка суддзі выбачылася за бацьку перад Дашкевічам: Мой тата даў вам 14 сутак, прабачце яму

напісаў актывiст Зміцер Дашкевіч.«Да кабака ля Курапатаў пад'ехала машына — разьвярнулася і стала. Зь яе выйшлі двое — мужчына і жанчына, веку ля 45 абое.

Я падумаў, «У кабак пруцца». Але ён гукнуў: «Дзе тут Зьмітро?!» А яна адказала: «Дык вось жа ён!»— Мяне клічуць Натальля К., памятаеце такое прозьвішча?— Не, — трохі разгубіўся я, бо заўсёды няёмка забыцца на чыёсьці імя ці прозьвішча.— Мой тата даў вам суткі ў Першамайскім судзе.— О! — абрадваўся я, бо памятаць прозьвішчы ўсіх сваіх судзьдзяў ніяк ня мог, — дзе ж іх упомніш усе тыя суткі, столькі іх было.— 14 дзён выпісаў ён вам.— О, дык я памятаю! — перапоўніла мяне зьдзіўленьне.

DMCA