Белоруссия культура интересные факты новости регионов Белоруссия

Ці праўда па Мірскім замку блукае прывід маленькай князёўны Сонечкі?

Праклятае возера Вядома, кожнаму экскурсанту, які прыязджае сюды, расказваюць легенды пра мясцовых прывідаў. Абавязкова пакажуць на возера — яго, маўляў, загадаў выкапаць адзін з уладальнікаў замка, Мікалай Святаполк-Мірскі, а для гэтага давялося знішчыць квітнеючы сад, пасаджаны ранейшым арандатарам, Пуцятам… Высякаць дрэвы ў квецені — грэх і дрэнная прыкмета… Сяляне адмаўляліся… Але сад усё ж быў знішчаны, і праклён лёг на створаны на тым месцы маляўнічы вадаём.

Кожны год возера забірае ахвяр, і патануць у ім нібыта мусіць столькі людзей, колькі квітнеючых дрэў было ссечана. І адной з першых яго ахвяр аказалася дванаццацігадовая князёўна Сонечка.

DMCA