Белоруссия Іран школы Беларусь Белоруссия Іран

Больш за 500 дзетак з 24 краінаў сьвету: Беларуская школа ў Варшаве пачынае другі навучальны год

«Радыё Свабода».Беларуская школа ў Варшаве была заснаваная ў 2022 году як онлайн і офлайн адукацыйная прастора для дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы і іншых краінах сьвету пасьля падзеяў 2020 году ў Беларусі.У школе можна атрымаць грунтоўныя веды па прадметах, якіх няма ў замежных школах: беларускай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, мастацтве Беларусі.

То бок, веды па асноўных прадметах юныя беларусы атрымліваюць у краінах пражываньня, а па прадметах беларускага кампанэнту — у Беларускай школе ў Варшаве.Онлайн у Беларускай школе ў Варшаве навучаюцца дзеці з 24 краінаў сьвету — Альбаніі, Беларусі, Грузіі, ЗША, Ірану, Ірляндыі, Італіі, Канады, Кіпру, Латвіі, Літвы, Малдовы, Нямеччыны, Расеі, Турэччыны, Украіны, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швэцыі і Японіі.Офлайн-заняткі праходзяць у Варшаве, Кракаве, Беластоку і Гданьску.У школе таксама ёсьць магчымасьць атрымліваць кансультацыі па прадметах польскай школы, якія выклікаюць цяжкасьці ў беларускіх дзяцей (па матэматыцы, фізыцы, хіміі).

DMCA