Бітва пад Оршай: невядомыя факты
«Нашай Ніве» пiша кандыдат гiстарычных навук Алесь Казакоў.У многiх падручнiках, навуковых працах i лiтаратурных творах апiсаная кульмiнацыя бiтвы пад Оршай 1514-га: падманны манеўр, з дапамогай якога найвышэйшы гетман ВКЛ князь Канстанцiн Астрожскi завабiў ворага пад агонь схаванай артылерыi.
Пад трапным абстрэлам маскоўскае войска кiнулася ўцякаць. Таму ў апiсаннях Аршанскай бiтвы гарматы занялi прыкметнае месца.Першым пра артылерыю ВКЛ напiсаў у сваiм знакамiтым трактаце «Нататкi пра маскоўскiя справы» (Rerum Moscoviticarum Commentarii) iмперскi пасол Сiгiзмунд Герберштайн.
charter97.org