общество Беларусь нео

Біскуп Алег Буткевіч: Уваскрасенне Хрыстова дае нам надзею

Алег Буткевіч перадае з «Радыё Рацыя» віншаванні ўсім, хто рыхтуецца адзначыць адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў у гэтую нядзелю.– Хрыстова Уваскрасенне – гэта падзея, якая ўвасабляе найглыбейшыя памкненні і жаданне чалавека: перамогі дабра над злом, усталяванне справядлівасці, глыбокае жаданне трываласці і вечнасці нашага жыцця.

Менавіта ў Хрысце Уваскрослым гэтыя жаданні становяцца рэчаіснасцю нашага жыцця.І тады, калі мы з вераю прымаем прысутнасць Хрыста ў нашым жыцці, калі не застаемся абыякавымі да яго страшэнных пакутаў, да яго пакутніцкай смерці, праз якую Ён выслужыў нам гэтыя дары, то мы становімся ўдзельнікамі яго супакою.

DMCA