Белоруссия магия самит курс Белоруссия

Беларуская доктарка ў Адэсе пад гукі выбухаў лекуе хворых: Украіна не здаецца, і мы не здамося!

«Радыё Свабода» паразмаўляла з доктаркай Ірынай Шарафановіч, якая засталася ў Адэсе і дапамагае Ўкраіне.«Калі я зьеду з Украіны, не змагу сябе паважаць»Ірына Шарафановіч — доктарка зь Менску, гематоляг.

Жанчына жыве ў Адэсе з жніўня 2021 году, пераехала з палітычных прычынаў. Ірына звольнілася з працы ў Беларусі пасьля забойства Рамана Бандарэнкі.«Гэтае забойства, сьмерць маладога хлопца ўзрушыла мой эмацыйны стан настолькі, што я зразумела — гэта мая чырвоная лінія, пасьля перасячэньня якой я не магу працаваць у сваёй роднай краіне.

DMCA