Белоруссия происшествия общество Белоруссия

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: Беларусь Богам створана для нас і для нашага уваскрашэння

Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да беларускіх вернікаў напярэдадні свята Вялікадня:Глыбокапаважаныя браты і сёстры!1. Сардэчна вітаю Вас гэтымі словамі пасхальнай песні, якая спяваецца ў нашых касцёла на свята Уваскрасення Хрыста.Нягледзячы на складаныя ўмовы, звязаныя з працягам пандэміі каранавірусу, грамадска-палітычнага крызісу ў нашай краіне і ваенных дзеянняў ва Украіне, яны гучаць з нашых вуснаў, бо Пасха дае нам надзею.Слова «Пасха» мае габрэйскае паходжанне і азначае «пераход» у памяць аб зыходзе габрэяў з егіпецкай няволі.

Калі Майсей вывеў выбраны народ з фізічнага рабства, то дугі Майсей — Езус Хрыстус — выбавіў чалавецтва з грахоўнай няволі і адарыў яго свабодай дзяцей Божых.Евангелле вядзе нас да пустой магілы Езуса.

DMCA