Белоруссия закон Дом и интерьер Белоруссия

Арцыбіскуп Станеўскі: Зрабіце ўсё для таго, каб прага шчасця і супакою, дабрабыту не засталіся толькі марай

catholic.by.На пачатку цэлебрацыі, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, пробашч лагішынскай парафіі ксёндз Тадэвуш Шэшка прывітаў пастыра Пінскай дыяцэзіі і прысутных біскупаў: мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі біскупа Казіміра Велікасельца, а таксама Апостальскага візітатара для беларускіх грэка-католікаў архімадрыта Сяргея Гаека.Словы прывітання святар скіраваў таксама да прысутных прэзбітэраў, сясцёр законных, пілігрымаў, усіх вернікаў і братоў праваслаўных.

Звяртаючыся да біскупа Дзям’янкі, пробашч папрасіў яго ўзначаліць цэлебрацыю Эўхарыстыі.Гамілію падчас святой Імшы прамовіў арцыбіскуп Станеўскі.«Урачыстасць 25-годдзя каранацыі абраза — вяртанне да каранёў праз гісторыю, час і адлегласць.Вяртаемся пад страху роднай хаты, дзе пахне духмяным хлебам, і чуем нанава малітву маці.

DMCA