Белоруссия футбол спорт Белоруссия

«Амаль 700 тысяч рублёў на вецер»: Стадыён у Баранавічах, які з помпай адкрывалі чынушы, – гэта эпас

«Трыбуны» блогер «Скай Волк».Улетку 2020 года я з’ездзіў у Баранавічы на футбол: мясцовы клуб упэўнена ішоў на вылет з першай лігі, на матчы хадзілі 200-300 чалавек, а баранавіцкі «Лакаматыў» праславіўся вярблюдамі на полі ды штучным газонам, які шмат гадоў абяцалі заслаць на стадыёне.

Увесь гэты час рулоны з газонам гнілі каля плоту.Тады на «Лакаматыве» я ўбачыў расколіны ў апорных сценах, пралысіны на полі, цвіль па ўсёй арэне і як апафеоз дрэва, якое расце ўнутры аднаго з кабінетаў прама з падлогі.

DMCA