Белоруссия культура Беларусь Белоруссия

Аляксандр Лукашэнка: сфера культуры з'яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры з прафесійным святам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. "Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сфера культуры з'яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

На працягу стагоддзяў выступае аб'яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар'ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду".

DMCA