Белоруссия Беларусь Белоруссия

Аліна Стэфановіч: Перад маім выступам у Нью-Ёрку прагучала «Жыве Беларусь!»

Аліна Стэфановіч – жонка палітвязня, праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча. Яна падзялілася з «Радыё Рацыя» сваімі ўражаннямі наўпрост з Нью-Ёрку:- Гэтая прэмія – прызнанне усёй той працы, той дапамогі людзям, якую «Вясна» рабіла цягам 26 гадоў.- Варта прыгадаць, што шасцёра «вясноўцаў» зараз знаходзяцца за кратамі.

Гэта Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Леанід Судаленка, Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк.- Прэмію, вядома, далі не таму, што людзі за кратамі, хоць, зразумела, што тую цану, што плацяць хлопцы і дзяўчаты за тое, што яны займаліся правамі чалавека, дапамагалі людзям, гэта сапраўды вельмі высокая цана, што і адзначалі стваральнікі гэтай прэміі Фонд «Клуні за справядлівасць» Джордж і Амаль Клуні. І ёсць вялікі спадзеў, што такое прыцягненне ўвагі да Беларусі пакідае Беларусь у агульнай глабальнай павестцы, і што гэта дапаможа праваабаронцам выйсці раней на волю.- Ці пыталіся ў вас пра Беларусь, дзе яна знаходзіцца?

DMCA