Беларусь

Акторы ў счэпцы, гледачы паказваюць знак «вікторыя»: як прайшла адкрытая рэпэтыцыя «Тутэйшых»

«Радыё Свабода».На «адкрытую рэпэтыцыю» 6 кастрычніка запрашалі па сьпісах і ў сакрэтнае месца.П’еса Янкі Купалы апублікаваная 98 гадоў таму, культавай пастаноўцы Мікалая Пінігіна сёлета 30 год, новым спэктаклем Купалаўскі тэатар адзначае свой 100-ы сэзон.

А галоўны герой п’есы Мікіта Зносак, які спрабуе ўладкавацца ў агоніі беларускай гісторыі, усё яшчэ выглядае як твой сусед па пад’езьдзе.Перад пачаткам мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін тлумачыць, што тут ня будзе ані заплянаваных дэкарацый, ані касьцюмаў. «Батлейка», якая стала хрэстаматыйным рашэньнем купалаўскай п’есы ў папярэдняй пастаноўцы Пінігіна, у 2020-м замененая на здымачную пляцоўку.

DMCA