Белоруссия Беларусь Белоруссия

Абвешчаныя намінанты на «Оскар»

Oscars. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе 27 сакавіка ў Лос-Анджэлесе.На званне найлепшага фільма будуць прэтэндаваць «Белфаст» рэжысёра Кэнэта Браны, «CODA: Дзіця глухіх бацькоў» Сіан Хэдэр, «Не глядзіце наверх» Адама МакКея, «Сядзь за стырно маёй машыны» Рюсукэ Хамагуці, «Дзюна» Дэні Вільнёва, «Кароль Рычард»« Рэйнальда Грына, «Лакрычная піца» Пола Андэрсана, «Алея кашмараў» Гільерма дэль Тора, «Улада сабакі» Джэйн Кэмпіён і «Вестсайдская гісторыя» Стывена Спілберга.За прэмію «Найлепшая рэжысура» будуць змагацца Кенэт Брана, Пол Андэрсан, Рюсукэ Хамагуці, Джэйн Кэмпіён і Стывен Спілберг.

На прэмію за найлепшую жаночую ролю намінаваны Алівія Колман, Джэсіка Чэстэйн, Ніколь Кідман, Пенелопа Крус, і Крыстэн Сцюарт.

DMCA