Белоруссия культура роды Беларусь Белоруссия

21 студзеня адбудзецца адкрыццё выставы-прэзентацыі «Жывая спадчына Гомельшчыны»

Да Года народнай творчасці і культурнай спадчыны ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Года гістарычнай памяці ў Рэспубліцы Беларусь установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» прапануе знаёмства з нематэрыяльнымі культурнымі каштоўнасцямі Гомельскай вобласці, якія маюць статус нацыянальнай і сусветнай культурнай спадчыны.  Гэта 13 нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сярод іх каляндарныя абрады, сакральныя традыцыі, спеўныя стылі, традыцыі рамёстваў і промыслаў. З іх у спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА – вясновы абрад «Юраўскі карагод» вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці (у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая патрабуе тэрміновай аховы) і культура бортніцтва Беларусі і Польшчы (у Рэпрэзентатыўным спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва).

DMCA