Белоруссия культура Акция книги Белоруссия

150 канвертаў для кніг і 20 метраў пакавальнай паперы. У OldCity прайшоў таямнічы буккросінг «Спатканне з кнігай наўслеп». OZ паведаміў «Гродзенскай праўдзе» пра цікавыя дэталі і вынікі акцыі

– «Спатканне з кнігай наўслеп» – буккросінг не звычайны, а таямнічы. Сэнс нашай акцыі ў тым, каб абмен праходзіў па апісанні, а не па вокладцы, таму мы ўнеслі некаторыя карэктывы, – падзялілася прадстаўнца OZ. – Вы прыносіце сваю кнігу, прыдумляеце да яе анатацыю і здаеце – мы запакоўваем і кладзем да астатніх, пакуль яна не знойдзе новага чытача.

У сваю чаргу, замест сваёй, вы выбіраеце іншую кнігу. Акцыя мела некалькі правілаў. Так, кніга павінна была быць у добрым стане і не раней, чым 2010 года выдання.

DMCA